Neue Zürcher Zeitung: частку мігрантаў адпраўляюць з Беларусі ў Ірак прымусова

Neue Zürcher Zeitung: частку мігрантаў адпраўляюць з Беларусі ў Ірак прымусова

У Швейцарыі пішуць, што частку мігрантаў адпраўляюць з Беларусі ў Ірак прымусова. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што такога не будзе.

Пра курдаў, якія нядаўна вярнуліся ў Ірак з нашай краіны, згадвае газета Neue Zürcher Zeitung. Яе карэспандэнт паразмаўляла якраз тымі, каго прымусова адправілі на радзіму. Паводле іх слоў, пасля таго, як групы мігрантаў не здолеюць нелегальна перайсці ў Польшчу ці Літву, беларускія сілавікі іх збіраюць і адпраўляць у Мінск, а адтуль — у аэрапорт. Там мігранты "пад вартай" чакаюць адпраўкі ў Ірак.

У лістападзе самалётамі авіякампаніі Iraqi Airways былі эвакуяваныя з Беларусі больш за 1800 іракскіх грамадзян, якія пэўны час знаходзіліся на беларуска-польскай мяжы. На чацвер запланаваны яшчэ адзін рэйс. У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" цяпер знаходзіцца амаль чатыры сотні чалавек, якія яго чакаюць. З іх — паўсотні дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі