У Швейцарыі пачаў дзейнічаць самы доўгі ў свеце чыгуначны тунэль (відэа)

У Швейцарыі пачаў дзейнічаць самы доўгі ў свеце чыгуначны тунэль (відэа)

У Швейцарыі пачаў дзейнічаць самы доўгі і глыбокі ў свеце чыгуначны тунэль. Яго будавалі амаль 20 гадоў, было патрачана больш за 12 мільярдаў долараў. Як адзначае ВВС, пастаянная эксплуатацыя Готардскага чыгуначнага тунэля пачнецца ў снежні 2016-га, а пакуль у першых двух цягніках праз яго праехалі 1000 пасажыраў, якім пашчаслівілася выйграць квіткі ў латарэю.

Улады Швейцарыі заявілі, што, дзякуючы тунэлю, адбудзецца рэвалюцыя ў перавозцы грузаў у Еўропе. Тавары, якія на сённяшні дзень возяць грузавікі, будуць транспартавацца па чыгунцы. Готардскі чыгуначны тунэль звязаў паўднёвую і паўночную Еўропу. Адзначаецца, што за дзень па ім змогуць праходзіць 260 таварных цягнікоў. За год праз яго змогуць праехаць 20 мільёнаў пасажыраў.

Адзначым, што даўжыня новага тунэля складае 57 км. Для параўнання, даўжыня Еўратунэля, які злучае Вялікабрытанію і Францыю, складае 51 км. Да адкрыцця тунэля ў Швейцарыі самым доўгім лічыўся тунэль Сэйкан у Японіі — 53,85 км.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі