У Шумілінскім раёне кіроўца “Пежо” насмерць збіў жанчыну-пешахода

У Шумілінскім раёне кіроўца “Пежо” насмерць збіў жанчыну-пешахода

У Шумілінскім раёне кіроўца “Пежо” насмерць збіў жанчыну-пешахода. Дарожная аварыя адбылася ўвечары 13 кастрычніка ля вёскі Мікіціха: 33-гадовы жыхар Віцебска на сваім аўтамабілі здзейсніў наезд на 48-гадовую жанчыну, якая ішла па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Пацярпелая была з траўмамі шпіталізаваная ў лякарню, дзе праз дзве з паловай гадзіны памерла.

Яшчэ адно здарэнне са смяротным выніках адбылося 13 кастрычніка ў Мёрскім раёне, позна ўвечары. 21-гадовы кіроўца “Опеля-Астра” збіў мужчыну. Пешаход загінуў на месцы. Кіроўца і пасажыр “Опеля” заявілі, што бачылі пешахода, які рухаўся па абочыне, але затым мужчына раптоўна выскачыў на праезную частку, з-за чаго не атрымалася пазбегнуць наезду, перадае БЕЛТА са спасылкай на Віцебскую абласную ДАІ.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі