У шпіталізаванага ў Слоніме дальнабойніка каранавірус не пацвердзіўся

У шпіталізаванага ў Слоніме дальнабойніка каранавірус не пацвердзіўся

У шпіталізаванага ў Слоніме дальнабойніка каранавірус не пацвердзіўся. Інфармацыя пра гэта змешчана на сайце Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы. Мужчына вярнуўся з Манчжурыі і звярнуўся ў паліклініку з высокай тэмпературай. 27 лютага ў яго ўзялі аналіз, змясцілі ў інфекцыйнае аддзяленне. Вынікі аналізу адмоўныя. З бальніцы мужчыну выпісалі, дадае сайт gs.by.

Як вядома, у пятніцу каранавірус дабраўся і да Беларусі. Было аб'яўлена, што яго выявілі ў студэнта з Ірана, які прыляцеў у Мінск з Баку. Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік супакойвае: у іранца няма клінічных сімптомаў каранавіруса. Аднак 26 студэнтаў і 7 выкладчыкаў, якія з ім кантактавалі, былі ізаляваныя. Але ў іх прыкмет каранавіруса няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі