У школах Клецка пачнуць вучыць кітайскую мову

Маладая настаўніца ведае 8 тысяч кітайскіх іерогліфаў

Маладая настаўніца ведае 8 тысяч кітайскіх іерогліфаў / kleck.by

У школах Клецка ў Мінскай вобласці сёлета пачнуць вучыць кітайскую мову. Першай яе выкладчыцай у раёне стала Алена Лепяшкевіч з Камянца, выпускніца БДУ. Яна будзе выкладаць у 1-й і 3-й гарадскіх школах у трэціх класах. Як да кітайскай мовы паставяцца мясцовыя школьнікі і колькі іх збярэцца, пакуль невядома, піша раённая газета.

Лепяшкевіч разлічвае, што дзеці за год змогуць вывучыць каля дзвюх тысяч іерогліфаў. Сама яна ведае 8 тысяч, у КНР яшчэ не была. А для камфортных стасункаў з носьбітамі мовы трэба ведаць прыкладна 9 тысяч іерогліфаў з 56 існуючых, адзначае настаўніца. Яна перакананая, што клецкім школьнікам трэба вучыць кітайскую, бо ў Беларусі "цяпер шмат кампаній з Кітая, якім патрэбныя супрацоўнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі