Вы тут

У Шклове будуць судзіць прадпрымальніка за здарэнне на фэсце ў Александрыі

Вецер падняў у паветра атракцыёны

У Шклове будуць судзіць 38-гадовага прадпрымальніка з Магілёва за здарэнне ў ліпені 2021-га на фэсце ў Александрыі. Яго абвінавачваюць у "аказанні паслуг, якія загадзя не адпавядаюць патрабаванням бяспекі для жыцця ці здароўя спажыўцоў, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання", паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.