У Шклоўскім раёне злавілі 18-гадовага падпальшчыка

У Шклоўскім раёне злавілі 18-гадовага падпальшчыка

У Шклоўскім раёне затрымалі 18-гадовага падпальшчыка. Па факце "наўмыснага знішчэння маёмасці" распачата крымінальная справа.

Як паведамляе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося 26 кастрычніка. Удзень на полі пад Шкловам гарэла скірда саломы азімай пшаніцы. Агонь знішчыў яе каля 280 тон. Сума шкоды ацэнена на суму звыш 6,7 тысячы рублёў.

Міліцыя заявіла, што падпальшчыка ўдалося аператыўна вылічыць і затрымаць. Пра матывы яго ўчынку не паведамляецца. Хлопец — мясцовы жыхар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі