У сераду зноў пахаладае: уначы месцамі да мінус 11-13

У сераду зноў пахаладае: уначы месцамі да мінус 11-13

У бліжэйшыя суткі, 16 студзеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень у асобных раёнах пройдзе кароткачасовы снег. Месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца.

Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні 4-9 метраў за секунду, уначы па захадзе краіны парывы ветра могуць дасягаць 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў мароза пры праясненнямі да мінус 11-13. Удзень сіноптыкі прагназуюць 1-6 са знакам мінус, а на захадзе ад нуля да плюс 2, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі