У сераду ў Беларусі прагназуюць дажджы з навальніцамі

У сераду ў Беларусі прагназуюць дажджы з навальніцамі

15 жніўня ў нашай краіне чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У асобных раёнах моцныя ліўні. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні, умераны, пры навальніцах парывісты. Днём па паўднёвым усходзе краіны месцамі чакаецца шквалісты вецер. 

Уначы і зранку слупок тэрмометра пакажа ад 14 да 20 градусаў цяпла. Удзень ён падымецца да +22..+28, па паўднёвым усходзе Гомельшчыны — да 30 градусаў вышэй за нуль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі