У сераду ў Беларусі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы
![У бліжэйшыя дні захаваецца дажджлівае надвор'е](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/para.jpg.webp?itok=gb3bWVxk)
У бліжэйшыя дні захаваецца дажджлівае надвор'е / pixabay.com
Уначы ў сераду, 24 красавіка, кароткачасовыя дажджы пройдуць на поўдні Беларусі, раніцай і ўдзень — у многіх раёнах (месцамі — моцныя дажджы і навальніцы). Вецер будзе з парывамі да 14 м/с.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 на поўначы да +7 на поўдні (у Мінску — ад +1 да +3), у дзённыя гадзіны — 8-14 цяпла (у сталіцы — ад +8 да +10 градусаў).
У наступныя дні захаваецца дажджлівае надвор'е. У чацвер крыху пацяплее. Уначы ў пятніцу месцамі магчымыя замаразкі.
![У сераду ў Беларусі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/GL2OHyYXYAAXvrl.jpg.webp?itok=wj9GkN8i)
twitter.com/belgidromet/
![У сераду ў Беларусі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/GL2OJRvWoAAOmft.jpg.webp?itok=TLcND5mj)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.