Вы тут

У сераду ў Беларусі чакаецца дождж і мокры снег

Фота: БЕЛТА

Дождж і мокры снег чакаюцца ў Беларусі 15 лістапада. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Надвор'е будзе воблачнае з праясненнямі. Уначы па паўночным захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. 

Уначы і зранку ў некаторых раёнах прагназуецца туман, слабы галалёд, месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні. Уначы 2-7 метраў за секунду, удзень — 5-10 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы прагназуецца ад 3 градусаў марозу да 2 цяпла. Удзень будзе ад нуля да +6 градусаў.

Галоўнае

Выбар рэдакцыі