У сераду ў Беларусі чакаецца да 3 градусаў цяпла і снегапад

У сераду ў Беларусі чакаецца да 3 градусаў цяпла і снегапад

Воблачнае надвор'е чакаецца ў Беларусі 7 сакавіка. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег, зранку і ўдзень па паўднёвым захадзе краіны прагназуецца снег з дажджом. Месцамі будзе туман, галалёд, наліпанне мокрага снегу, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер чакаецца ўсходні, паўднёва-ўсходні 4-9 метраў за секунду.

Уначы слупок тэрмометра пакажа -3...-9 градусаў, удзень ён падымецца да 0...-5. Па паўднёвым захадзе ўначы чакаецца ад нуля да 2 градусаў са знакам "мінус", удзень будзе 1-3 вышэй за нуль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі