Вы тут

У сераду ў Беларусі чакаецца ад -9 уначы да +9 удзень

Фота з архіву Еўрарадыё

Пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў будзе ў Беларусі 19 красавіка. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы і зранку па поўначы на ​​асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер чакаецца паўночна-ўсходні 4-9 метраў за секунду, днём па поўдні з парывамі да 14 метраў за секунду.

Уначы слупок тэрмометра апусціцца да 1-7 градусаў марозу. Па поўначы краіны ў некаторых раёнах чакаецца да -9, па паўднёвым захадзе Брэстчыны — ад нуля да +1. Удзень сіноптыкі прагназуюць ад 3 да 9 градусаў цяпла.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі