У сераду ў Беларусі будзе да +30 градусаў і без ападкаў

У сераду ў Беларусі будзе да +30 градусаў і без ападкаў

У сераду, 28 жніўня, у Беларусі будзе без ападкаў. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 10-16 градусаў цяпла (толькі месцамі — ад +7 да +9), у дзённыя гадзіны — ад +22 да +28 градусаў, на Брэстчыне — да 30 градусаў са знакам плюс.

У чацвер ўмовы надвор'я істотна не зменяцца. Аднак на захадзе краіны магчымыя кароткачасовыя дажджы і нават навальніцы. Сіноптыкі прагназуюць іх у тым жа рэгіёне і на пятніцу, 30 жніўня. У гэтыя дні ўначы будзе цёпла на захадзе — да 16-18 градусаў цяпла, удзень на паўднёвым захадзе — да +29.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі