У сераду, 22 сакавіка, у Беларусі пераважна без ападкаў. Невялікія кароткачасовыя дажджы магчымыя ўдзень месцамі на паўночным захадзе краіны. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман, які ў асобных раёнах чакаецца ўначы і раніцай. На паўночным усходзе на асобных участках дарог будзе галалёдзіца.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -2 да +4 градусаў (у Мінску — ад 0 да +2), у дзённыя гадзіны — 8-14 цяпла (на Брэстчыне — да +16, у сталіцы — ад +10 да +12).

vk.com/belgidromet
