У сераду ў Беларусі будзе да +13 градусаў, дажджы

У сераду ў Беларусі будзе да +13 градусаў, дажджы

Уначы і раніцай у сераду, 27 кастрычніка, амаль па ўсёй краіне магчымыя невялікія дажджы. Удзень яны пройдуць толькі месцамі.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +1 да +7 градусаў (на Віцебшчыне месцамі да -2), у дзённыя гадзіны — ад +7 да +13.

Як паведамляла Еўрарадыё, сіноптыкі прагназуюць, што ў нашай краіне да канца тыдня пацяплее.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі