У сераду Сабаленка правядзе другі матч на выніковым турніры WTA
![У сераду Сабаленка правядзе другі матч на выніковым турніры WTA](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/eh9h34fxyaefikr.jpg_large.jpg.webp?itok=mCFL_Pfb)
У сераду, 29 кастрычніка, Арына Сабаленка правядзе другі матч на выніковым турніры WTA ў Кітаі. Беларуска разам з бельгійкай Элізэ Мертэнс выступае ў парным разрадзе. Іх саперніцы — сёстры Чан з Тайваня. Паядынак пачнецца а 11-й гадзіне паводле беларускага часу. Ён будзе паказаны ў жывым эфіры на "Беларусь 5" і "Беларусь 5. Інтэрнэт".
Свае першыя паядынкі на турніры прайгралі і Сабаленка з Мертэнс, і іх саперніцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.