У сераду прагназуюцца дажджы і 15-21 цяпла

У сераду прагназуюцца дажджы і 15-21 цяпла

Воблачнае з праясненнямі надвор'е прагназуецца ў сераду, 15 траўня, інфармуе Белгідрамет. 

Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны, удзень пры навальніцах парывісты. 

Уначы будзе 7-13 вышэй за нуль, удзень пацяплее да +15...+21. Па паўднёвым усходзе краіны чакаецца да 23 са знакам "плюс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі