Вы тут

У сераду па захадзе Беларусі і ў Мінску чакаецца парывісты вецер

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны на 6 кастрычніка / БЕЛТА

У сераду, 6 кастрычніка, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. 

Ападкаў не чакаецца. Вецер будзе паўднёва-заходні парывісты. Удзень па захадзе краіны і ў Мінску парывы ветру будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду. 

Уначы тэрмометры пакажуць 1-6 са знакам "плюс", па захадзе краіны будзе 7-9 цяпла, па паўднёвым усходзе месцамі чакаюцца замаразкі ад 0 да -2. Удзень чакаецца 12-17 вышэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.