У сераду па паўднёвым усходзе Беларусі чакаецца снег

У сераду па паўднёвым усходзе Беларусі чакаецца снег

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі ў сераду, 21 сакавіка. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы і зранку ў многіх раёнах, а днём пераважна па паўднёва-ўсходніх раёнах пройдзе снег, мокры снег. На дарогах месцамі магчымая галалёдзіца. Вецер уначы будзе няўстойлівы 3-8 метраў за секунду, днём паўночны, паўночна-заходні 5-10 метраў за секунду.

Слупок тэрмометра ўначы пакажа -3...-9 градусаў, пры праясненнях — 10-12 градусаў марозу. Днём прагназуецца ад -4 да +2 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі