У сераду на захадзе Беларусі будзе да +30 градусаў

Спёка / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Спёка / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У сераду, 13 верасня, у Беларусі будзе без ападкаў. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +7 да +13 градусаў (на захадзе краіны — да 16 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +23 да +29. Сіноптыкі папярэджваюць, што на захадзе месцамі будзе да +30 градусаў.

У чацвер чакаецца не больш за +27, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі