У сераду на захадзе Беларусі чакаецца мокры снег

У сераду на захадзе Беларусі чакаецца мокры снег

У сераду, 25 кастрычніка, у дзённыя гадзіны на захадзе Беларусі чакаюцца дождж і мокры снег. Уначы пераважна без ападкаў, тэмпература паветра складзе ад -1 да -7 градусаў (на паўднёвым захадзе — ад 0 да +3). Удзень прагназуецца ад -1 да +4 градусаў (на Брэстчыне — 5-7 цяпла).

Як паведамляла Еўрарадыё, на бягучым тыдні ў нашай краіне чакаецца халоднае няўстойлівае надвор’е. Практычна штодня магчымыя дождж і мокры снег. У начныя гадзіны тэмпература паветра апусціцца да -8 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі