У чацвер на поўдні Беларусі чакаецца да 20 градусаў цяпла

У чацвер, 5 красавіка, удзень на поўдні Беларусі чакаецца да 20 градусаў цяпла, па краіне — ад +12 да +18 градусаў (у сталіцы — 14-16 градусаў цяпла). У начныя гадзіны — ад +5 да +10 (у Віцебскай вобласці — 1-4 цяпла, у Мінску — ад +7 да +9). Кароткачасовыя дажджы магчымыя толькі ў асобных раёнах. Вецер будзе паўднёвы, 5-10 метраў за секунду, у дзённыя гадзіны з парывамі да 14 метраў.