У сераду будзе спёка да +30, на паўднёвы захадзе — навальніцы
![У сераду будзе спёка да +30, на паўднёвы захадзе — навальніцы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/spioka_minsk.jpg.webp?itok=BpBjXq2H)
У бліжэйшыя суткі, 1 жніўня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Агулам па краіне будзе пераважна без ападкаў, толькі на паўднёвым захадзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы, інмцамі магчымыя навальніцы.
Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе туман. Вецер — усходні, паўднёва-ўсходні, 3-9 метраў за секунду, пры навальніцах – з парывамі да 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 14-20 градусаў цяпла, удзень — 24-30 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.