У сераду беларускі рубель аслабеў да ўсіх асноўных валют
![У сераду беларускі рубель аслабеў да ўсіх асноўных валют](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kursy-0304.jpg.webp?itok=uOoq7kV5)
Па выніках таргоў, якія адбыліся 2 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Беларускі рубель аслабеў да ўсіх асноўных валют.
Курс долара ЗША павялічыўся з 2,1414 да 2,1417 рубля, курс еўра вырас з 2,3991 да 2,4063 рубля. Таксама павялічыўся і курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2883 беларускага (у аўторак — 3,2729).
У параўнанні з кошыкам валют курс беларускага рубля аслабеў на 0,30%.