У сераду амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца мокры снег і дождж

У сераду амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца мокры снег і дождж

У сераду, 6 снежня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца мокры снег і дождж. У начныя гадзіны і раніцай магчымы слабы галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. У некаторых раёнах вецер будзе з парывамі да 15-18 метраў за секунду.

Што да тэмпературы паветра, то ўначы яна складзе ад -5 да +1 градуса (у Мінску — ад 0 да -2), удзень — ад 0 да +4 (на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці — 5-6 градусаў цяпла, у сталіцы — ад 0 да +2), паведамляе БЕЛТА.

У наступныя дні ўмовы надвор'я істотна не зменяцца. У Беларусі захаваецца павышаны тэмпературны фон.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі