У сераду амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца ападкі
![Ападкі і завіруха / pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/snow-4805752_1280.jpg.webp?itok=5X_JM6eX)
Ападкі і завіруха / pixabay.com
Уначы і раніцай у сераду, 11 студзеня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца ападкі. У асноўным гэта снег, мокры снег, магчымая слабая завіруха. Сіноптыкі папярэджваюць, што на дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -11 градусаў на ўсходзе краіны да +2 на паўднёвым захадзе (у Мінску — ад -4 да -6), у дзённыя гадзіны на ўсходзе Беларусі будзе да -8, на Брэстчыне — да +4, у сталіцы — 1-3 марозу.
![У сераду амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца ападкі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/bwjSAK5CBic.jpg.webp?itok=94FksmR8)
vk.com/belgidromet
![У сераду амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца ападкі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/TLigAaN9qyU.jpg.webp?itok=SNElqMTN)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.