У сельсаветы прайшлі тры актывісты "Справядлівага свету"

На выбарах перамаглі Анатоль Гоцман, Юрый Курганаў і Жанна Франкова, паведамляе Радыё Свабода.



Агулам апазіцыйная партыя вылучала 93 кандыдатаў у мясцовыя саветы Беларусі розных узроўняў. Лідар "Справядлівага свету" Сяргей Калякін, які балатаваўся ў сталічны гарсавет, паводле папярэдніх дадзеных, заняў у сваёй Куйбышаўскай акрузе другое месца. Там было пяць прэтэндэнтаў і перамогу аддалі дырэктарцы сярэдняй школы №53 Наталлі Сляпян.

Нагадаем, як паведамляла Еўрарадыё, ад аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя дэпутатам стаў, як мінімум, адзін чалавек. Сябры Партыі БНФ дэпутатамі не сталі.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі