Рымашэўскі: Адзін сябра аргкамітэта БХД перамог на выбарах

Вось што распавёў Еўрарадыё адзін з кіраўнікоў аргкамітэта Віталь Рымашэўскі:



“Па нашых папярэдніх звестках, адзін чалавек у сельскай акрузе стане дэпутатам. Афіцыйна мы гэта пацвердзім на нашай прэс-канферэнцыі. Там невялікая акруга. БХД праводзіла актыўную кампанію, звязаную з дзеяннямі ўладаў падчас эпідэміі афрыканскай чумы свіней”.



Палітык дадае, што звесткі аб перамозе кандыдата ад БХД пакуль не канчатковыя. Цяпер ён з паплечнікамі правярае інфармацыю аб магчымай перамозе яшчэ аднаго кандыдата. Выніковая прэс-канферэнцыя, прысвечаная удзелу БХД у выбарах у мясцовыя саветы, пройдзе на працягу двух дзён.
 

Пазней прэс-служба БХД паведаміла, што дэпутатам стаў Валерый Білібуха, які балатаваўся па Жычынскай акрузе ў Першамайскі сельсавет Бярозаўскага раёну.

 

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі