У Сеціва выкладзеная новая песня Лявона Вольскага (аўдыё)

У Сеціве з'явілася песня "Ламай сцэнар!", якая ўвойдзе ў сольны альбом Лявона Вольскага. Трэк быў напісаны для фільма "Жыве Беларусь!", аднак не стаў часткай афіцыйнага саўндтрэка для стужкі.


28 жніўня ў афіцыйнай суполцы "Жыве Беларусь!" стартавала акацыя, згодна з якой гэты пост мусіў набраць 1000 лайкаў і гэтым самым стаць нагодай для эксклюзіўнай прэзентацыі песні Лявона Вольскага.


У выніку лайкаў набралася больш, чым 1000. І адміністратары выклалі дэма-версію песні "Лаймай сцэнар!". Праўда, тут жа адгукнуўся і Лявон Вольскі, як прапанаваў замест "дэмкі" канчатковы варыянт трэка. Гэтая і іншыя песні будучага альбома — плён супрацоўніцтва з нарвежскімі музыкамі і саўнд-прадзюсерам. Іншыя падрабязнасці пакуль трымаюцца ў сакрэце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі