У Саудаўскай Аравіі жанчынам дазволілі кіраваць аўтамабілем (фота)

У Саудаўскай Аравіі жанчынам дазволілі кіраваць аўтамабілем (фота)

У Саудаўскай Аравіі жанчынам дазволілі кіраваць аўтамабілем. Забарона ў гэтай краіне існавала з 1957 года, а ў 1990-я з'явіўся рух за яе адмену. 24 чэрвеня — гістарычны дзень, калі ў Саудаўскай Аравіі пачаў дзейнічаць новы закон, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Пра тое, што жанчыны ў Саудаўскай Аравіі атрымаюць права кіраваць аўтамабілем, стала вядома летась, калі пра гэта аб'явіў кароль Махамед бін Салман (гэтая краіна была адзінай у свеце, дзе была такая забарона). Пачалі адкрывацца курсы для навучання жанчын кіраванню. Раней сем'і вымушаны былі наймаць кіроўцаў, якія вазілі жанчын па горадзе. Толькі ў 2013-м ім дазволілі ездзіць на роварах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі