У Санкт-Пецярбургу ў метро злавілі беларуса з гранатай

У Санкт-Пецярбургу ў метро злавілі беларуса з гранатай

У Санкт-Пецярбургу ў метро злавілі беларуса з гранатай. Здарэнне адбылося ўвечары 11 кастрычніка на станцыі “Пралетарская”, дзе спрацаваў металадэтэктар. Як інфармуе сайт fontanka.ru, 42-гадовы грамадзянін Беларусі спрабаваў увайсці на станцыю, але быў спынены службай бяспекі метро. Граната знаходзілася ў яго багажы.

Усіх пасажыраў папрасілі пакінуць станцыю “Пралетарская”. Пакуль ішла праверка, яна не працавала. Толькі праз гадзіну людзей зноў пачалі пускаць на станцыю. Мяркуецца, што знойдзеная граната адносіцца да часоў Другой сусветнай вайны. Яе адправілі на экспертызу. Беларус затрыманы, ім займаецца паліцыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі