Вы тут

У самай дарагой грамадскай прыбіральні Беларусі ратавалі вазочніка

t.me/YouTubeGomel

У Гомелі ў самай дарагой грамадскай прыбіральні Беларусі ратавалі вазочніка. Там зламаўся пад'ёмнік, якім дагэтуль практычна не карысталіся. На месца прыехалі супрацоўнікі МНС, якія дапамаглі мужчыну спусціцца на зямлю. Відэа з'явілася ў Telegram.

Падземную прыбіральню за мільён долараў пабудавалі ў Гомелі восенню 2018-га. Перад прыездам у горад у кастрычніку Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі на Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны яе адчынілі і хутка зачынілі. Відаць, працягваліся будаўнічыя працы. Для наведвання прыбіральню адчынілі ў красавіку сёлета.