У сакавіку кампанія Гуцарыева плануе паставіць на "Нафтан" 300 тысяч тон нафты

У сакавіку кампанія Гуцарыева плануе паставіць на "Нафтан" 300 тысяч тон нафты

У сакавіку кампаніі групы "Сафмар" расійскага алігарха Міхаіла Гуцарыева плануюць паставіць у Беларусь больш за 300 тысяч тон нафты, піша TUT.by са спасылкай на ўласныя крыніцы. Гэтая сыравіна будзе дастаўленая па трубаправодзе на НПЗ "Нафтан" у наваполацку. Акрамя таго плануюцца пастаўкі нафты чыгуначным транспартам. 

За студзень-люты кампаніі групы "Сафмар" планавалі паставіць у Беларусь 950 тысяч тон нафты.

Напярэдадні дзяржаўны канцэрн "Белнафтахім" паведаміў, што ў сакавіку акрамя "Сафмара" чакаюцца пастаўкі з яшчэ пяці расійскіх нафтавых кампаніяў. Акрамя таго, 160 тысяч тон нафты паставіць азербайджанская кампанія Socar.

Праблемы з нафтай пачаліся ў Беларусі з 1 студзеня 2020 года: Мінск і Масква не дамовіліся пра ўмовы паставак. У выніку беларускія НПЗ працуюць на палову сваёй магутнасці. У студзені-лютым нафту ў Беларусь пастаўлялі толькі кампаніі Гуцарыева. Таксама Беларусь купіла 86 тысяч тон нарвежскай нафты. 

За два першыя месяцы года беларускія НПЗ плануюць перапрацаваць каля 1,8 мільёна тон нафты, хаця спярша планавалася спажыць каля 4 мільёнаў тон.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі