У розных гарадах краіны сілавікі правяраюць польскія адукацыйныя цэнтры

У розных гарадах краіны сілавікі правяраюць польскія адукацыйныя цэнтры

У розных гарадах Беларусі сілавікі правяраюць польскія адукацыйныя цэнтры. Як піша ў Facebook старшыня непрызнаванага ўладамі нашай краіны Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс, іх цікавіць, ці адзначаюцца там на занятках польскія святы і ці запрашаюць на іх польскіх дыпламатаў, а таксама вучэбныя праграмы, карты, падручнікі.

Вядома, што 16 сакавіка праверкі прайшлі ў Гродне, Брэсце, Баранавічах, Ваўкавыску.

У сакавіку 2021-га ў Беларусі распачалі крымінальную справу аб гераізацыі ваенных злачынцаў. Нагодай стала неафіцыйнае святкаванне "Дня праклятых салдатаў", якое зладзілі польскія актывісты ў Брэсце. За ўдзел у ім з Беларусі быў высланы консул Ежы Цімафеюк. Далей працягнулася ўзаемная высылка дыпламатаў паміж Беларуссю і Польшчай.

У Брэсце прайшлі затрыманні. За кратамі знаходзіцца сузаснавальніца "Польскай школы" Ганна Панішава

А ў Баранавічах збіраюць звесткі пра школьнікаў, якія наведваюць мясцовы польскі цэнтр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі