У рэйтынгу ўплывовых краін свету Беларусь вышэй за Украіну, Літву і Польшчу

У рэйтынгу ўплывовых краін свету Беларусь вышэй за Украіну, Літву і Польшчу

У рэйтынгу ўплывовых краін свету, складзеным амерыканскім часопісам US News & World Report, Беларусь займае 35-е месца. Наша краіна знаходзіцца вышэй за Украіну (39-е месца), Літву (76), Латвію (79) і Польшчу (44).

Паводле складальнікаў рэйтынгу, самая ўплывовая дзяржава свету — ЗША, далей знаходзяцца Расія, Кітай, Германія, Вялікабрытанія, Францыя, Японія, Ізраіль, Саудаўская Аравія і Паўднёвая Карэя. Адзначаецца, што часопіс прааналізаваў вайсковую магутнасць краін, іх вайсковы і палітычны ўплыў, удзел у міжнародных аб'яднаннях.

У рэйтынгу ўплывовых краін свету Беларусь вышэй за Украіну, Літву і Польшчу
usnews.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі