У рэйтынгу ўніверсітэтаў свету БДУ абышоў усе польскія і літоўскія ВНУ

У рэйтынгу ўніверсітэтаў свету БДУ абышоў усе польскія і літоўскія ВНУ

У рэйтынг найлепшых універсітэтаў свету, складзены брытанскай кансалтынгавай кампаніяй Quacquarelli Symonds, трапілі два беларускія ўніверсітэты. Агулам у рэйтынг увайшлі 959 ВНУ.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт займае 334-е месца, а Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт дзеліць месцы з 751 па 800-е, піша nn.by.

У рэйтынг трапілі 24 ВНУ з Расіі. Напрыклад, Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ламаносава размясціўся на 95-м месцы, а Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт — на 240-м.

Польскія і літоўскія ВНУ ў рэйтынгу апынуліся ніжэй за БДУ, але колькасна іх больш, чым беларускіх. У рэйтынг увайшлі чатыры літоўскія ВНУ: Віленскі ўніверсітэт дзеліць з іншымі месцы з 401-га па 410-е, Тэхналагічны імя Гедыміна — з 551-га па 600-е, Каўнаскі тэхналагічны — з 701-га па 800-е, а Універсітэт Вітаўта Вялікага — з 801-га па 1000-е месца.

Польшча ў спісе прадстаўленая дзевяццю ўніверсітэтамі, у тым ліку Варшаўскім (411—420) і Ягелонскім (461—470), Украіна — шасцю (найлепшыя пазіцыі маюць Харкаўскі нацыянальны і Кіеўскі імя Тараса Шаўчэнкі).

Першую тройку рэйтынгу найлепшых ВНУ свету, як і год таму, складаюць Масачусетскі тэхналагічны інстытут, Стэнфардскі ўніверсітэт і Гарвард. Кембрыджскі і Оксфардскі ўніверсітэты маюць 5-е і 6-е месцы адпаведна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі