У рэйтынгу FIFA зборная Беларусі апусцілася яшчэ на 7 месцаў
20 лістапада сусветная федэрацыя футбола (FIFA) апублікавала абноўлены рэйтынг нацыянальных камандаў, у якім змяніўся лідэр. Зборная Бразіліі саступіла першае месца іспанскай камандзе. Далей у спісе Галандыя, Італія і Партугалія, што “ўзляцела” на 5-ы радок з 10-га. Зборная Беларусі ў новым рэйтынгу месціцца на 80-м месцы. Гэта на 7 месцаў горш, чым у мінулым рэлізе.
Аднак за апошні месяц “апусцілася” не толькі каманда Бернда Штанге. Зборная Расіі згубіла адну пазіцыю, і цяпер знаходзіцца на 13-м радку, а Ўкраіна апусцілася на 2 прыступкі, і цяпер 24-я.
Аднак за апошні месяц “апусцілася” не толькі каманда Бернда Штанге. Зборная Расіі згубіла адну пазіцыю, і цяпер знаходзіцца на 13-м радку, а Ўкраіна апусцілася на 2 прыступкі, і цяпер 24-я.