У рэканструкцыі бітвы пры Ватэрлоа беларусы будуць "ваяваць" за Напалеона

Сёлета спаўняецца 200 гадоў гістарычнай бітве пры Ватэрлоа, якая канчаткова завяршыла панаванне Напалеона Банапарта. Рэканструкцыя гістарычнай бітвы будзе каштаваць каля 10 мільёнаў еўра.

Святкаванні пройдуць 18-20 чэрвеня. У іх прымуць удзел каля пяці тысяч рэканструктараў з Францыі, Англіі, Аўстрыі, Бельгіі, Беларусі і Расіі. Плануецца што ў інсцэніроўцы будуць задзейнічаны 300 коней і 100 артылерыйскіх гармат.

Як паведамляе sputnik.by, удзел у святкаванні прымуць і беларускія рэканструктары з ваенна-гістарычнага клуба "18-ы пяхотны полк ВКЛ". Яго кіраўнік Фёдар МІхееў кажа, што 12 беларусаў будуць рэканструяваць 18-ы пяхотны полк Вялікага Княства Літоўскага, які ваяваў на баку Напалеона.

Чакаецца, што ў мястэчка В'е Жэнап, размешчанае за 20 км ад Бруселя, прыбудуць каля 200 тысяч гледачоў, у тым ліку некалькі кіраўнікоў дзяржаў.

Фота — © flickr.com/ Jean-François Schmitz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі