У Рэчыцы пад коламі трактара загінула жанчына, дзіця — у рэанімацыі
![У Рэчыцы пад коламі трактара загінула жанчына, дзіця — у рэанімацыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/qt92inpv5jj6zhkz9four7i6tzg3q2uy.jpg.webp?itok=ImCG8R05)
У Рэчыцы пад коламі трактара загінула жанчына, дзіця — у рэанімацыі. Як паведамляе прэс-служба МУС, трагічнае здарэнне адбылося ў чацвер каля 16:40. Двухгадовы хлопчык раптоўна выбег з-за прыпаркаваных аўтамабіляў на праезную частку, а маці кінулася за ім. Па вуліцы якраз ехаў трактар з прычэпам.
Загінулай жанчыне было 37 гадоў.
![У Рэчыцы пад коламі трактара загінула жанчына, дзіця — у рэанімацыі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/ldnci4tnl4sh76sqhhl8dx6nsf4g1bl5.jpg.webp?itok=ARgyRpEH)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.