Вы тут

У Рэчыцы на 88-гадовым мужчыне загарэлася адзенне

На месцы здарэння / gomel.mchs.gov.by

У Рэчыцы на пенсіянеры загарэлася адзенне. Раніцай 13 лістапада на кухні сваёй кватэры ён гатаваў ежу на газавай пліце. 88-гадовы мужчына атрымаў тэрмічныя апёкі, але па меддапамогу не звяртаўся, піша прэс-служба МНС. Ратавальнікі атрымалі сігнал пра ўзгаранне. Калі яны прыехалі, гаспадар кватэры агонь ужо патушыў самастойна.

 "Хуткую" пенсіянеру ўсё ж выклікалі, яго шпіталізавалі. Тэрмічныя апёкі складаюць 4% цела. Мясцовая міліцыя праводзіць праверку. Вядома, што мужчына жыве адзін. Сярод прычын здарэння разглядаецца магчымае неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас гатавання ежы, а таксама парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыстасаванняў.

На месцы здарэння / gomel.mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.