У Рэчыцкай раённай бальніцы нестае 70 дактароў

У Рэчыцкай раённай бальніцы нестае 70 дактароў

У беларускіх лякарнях вакантныя 3802 пасады дактароў, паведамляе дзяржаўная служба занятасці. Яшчэ ў красавіку такіх вакансій было 3515. 

Топ "пустых" лякарняў узначаліла Рэчыцкая раённа бальніца: там патрабуюцца 70 дактароў.

У аддзеле кадраў на тэлефанаванне журналістаў з партала, абвешчанага экстрэмісцкім, заявілі, што ў лякарні адсутнічае чвэрць персаналу. Прычыны такой недастачы назваць адмовіліся. 

Супрацоўнік лякарні на ўмовах ананімнасці расказаў: "Людзей нестае пачынаючы ад санітарак і заканчваючы лекарамі — такая карціна абсалютна ў кожным аддзяленні: прыёмным, стацыянарных, дыягнастычных. Толькі пра паліклініку не ведаю. Але думаю, там сітуацыя такая ж".

Акрамя лекараў у Рэчыцкай бальніцы нестае дзесяці санітарак, двух рабочых па мыцці і рамонце спецадзення, двух слесараў-сантэхнікаў і двух бухгалтараў.

Па ўсіх вакансіях, дарэчы, прапануюць аднолькавы заробак — 900 рублёў на поўную стаўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі