У разглядзе апеляцыі па справе аўтараў "Рэгнума" перапынак да 14 чэрвеня

У разглядзе апеляцыі па справе аўтараў "Рэгнума" перапынак да 14 чэрвеня

У разглядзе апеляцыі па справе аўтараў расійскага сайта "Рэгнум" Дзмітрыя Алімкіна, Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыптэнкі ў Вярхоўным судзе Беларусі абвешчаны перапынак да 10:00 14 чэрвеня. Цікава, што якраз Шыптэнка прапаноўваў не разглядаць справу ў Дзень Расіі, які адзначаецца ў аўторак.

Прысуд па справе аўтараў "Рэгнума" быў вынесены 2 лютага сёлета ў Мінскім гарадскім судзе. Дзмітрый Алімкін, Юрый Паўлавец і Сяргей Шыптэнка атрымалі па 5 гадоў пазбаўлення волі кожны з адтэрміноўкай на 3 гады (такі тэрмін і прасіў пракурор). Іх прызналі вінаватымі ў здзяйсненні наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне нацыянальнай варожасці ці варажнечы групай асоб. Аднак усе трое сваёй віны не прызналі. Алімкін, Паўлавец і Шыптэнка былі вызвалены ў зале суда 2 лютага. За кратамі яны знаходзіліся з канца 2016 года, суд пачаўся 18 снежня 2017-га. Першапачаткова аўтараў "Рэгнума" абвінавачвалі і ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці (яны атрымлівалі ганарары з Масквы за свае публікацыі пад псеўданімамі).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі