У Ратамцы пад Мінскам пад электрычку трапіла маладая сям'я, усе загінулі

У Ратамцы пад Мінскам пад электрычку трапіла маладая сям'я, усе загінулі

У Ратамцы пад Мінскам пад электрычку трапіла маладая сям'я, усе загінулі. 22-гадовая цяжарная жанчына памерла ад атрыманых цяжкіх траўмаў раніцай 24 траўня ў бальніцы, яе муж і маленькае дзіця — на месцы здарэння.

Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, трагічнае здарэнне адбылося каля 22-й гадзіны ў панядзелак. 32-гадовы мужчына і яго жонка перабягалі чыгунку, па якой рухаўся электрацягнік "Мінск — Віцебск". Жанчына каціла перад сабой каляску, у якой было аднагадовае дзіця. Яны спяшаліся на электрычку.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "парушэнне правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі чыгуначнага транспарту асобай, абавязанай выконваць гэтыя правілы ў сілу выконваемай працы або займаемай пасады, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух або больш асоб".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі