Знайшоўся кот, які аб'еў рыбную краму ў расійскім Уладзівастоку на $1100

Руды кот з Уладзівастоку, які з’еў і папсаваў у краме морапрадукты на буйную суму, знойдзены. Жыхары гораду шукалі бяздомнага ката, бо засцерагаліся, што ён стане ахвярай жывадзёраў.

У ноч на 5 снежня бяздомны руды кот прабраўся ў вітрыну крамы “Рыбны астравок” у аэрапорце Уладзівастока.  Згаладнелая жывёла разадрала пакеты з морапрадуктамі, з’ела і панадкусвала кальмары і рыбу. Усю прадукцыю з вітрыны давялося ўтылізаваць, а ў лядоўні правесці санітарную апрацоўку. Гаспадары крамы ацанілі шкоду ад “уварвання” болей як у 60 тысяч расійскіх рублёў.

Ката заспелі на гарачым супрацоўнікі крамы і знялі на відэа. Пасля звер уцёк. Выявілася, што ён жыве пры аэрапорце і супрацоўнікі аэравакзалу яго ведаюць.

Як распавяла ў эфіры радыёстанцы і “Говорит Москва” кіраўнік прэс-службы аэрапорту Яўгенія Хаміцэвіч, жывёлу знайшлі і вырашылі перадаць у хакейны клуб “Адмірал” у якасці талісману.

Прэзідэнт хакейнага клубу Аляксандр Магільны заявіў, што каманда кампенсуе краме страты ад абеду жывёлы. Ката вырашана назваць Матроскіным, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі