У расійскім Іжэўску невядомы зладзіў страляніну ў школе

Ля школы знаходзяцца паліцыя і Расгвардыя / @bazabazon
Ля школы знаходзяцца паліцыя і Расгвардыя / @bazabazon

У расійскім горадзе Іжэўску невядомы зладзіў страляніну ў школе, паведамляюць расійскія рэсурсы.

Стралок — "мужчына ў чорным", піша рэсурс Baza. "Калі ён пачаў страляніну, дзеці замкнуліся па кабінетах". Паводле звестак рэсурсу, нападнік забіў ахоўніка, прайшоў далей і пачаў страляць па дзецях. Дзеці пачалі хавацца па кабінетах. Рэсурс "112" сцвярджае, што ўсяго загінулі 6 чалавек, у тым ліку трое дзяцей.  Забітым дзецям — 10 гадоў, 11 і 15. Яшчэ трое загінулых — дарослыя: ахоўнік і яшчэ двое, мужчына і жанчына.  Яшчэ некалькі дзяцей атрымалі траўмы, у тым ліку выскокваючы з вокнаў. Нападнік застрэліўся.

Пазней у СК Расіі ўдакладнілі, што ахвярамі стралка сталі 9 чалавек: два ахоўніка, двое настаўнікаў, а таксама пяцёра непаўналетніх. Каля 20 чалавек параненыя.

Нагадаем, раней у панядзелак стала вядома пра страляніну ў ваенкамаце ў Іркуцкай вобласці. Там цяжка паранены ваенкам. Стралок затрыманы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі