У расійскім горадзе школьніца параніла з пнеўматыкі 7 аднакласнікаў

У расійскім горадзе школьніца параніла з пнеўматыкі 7 аднакласнікаў

У расійскім горадзе Шчадрынск у Курганскай вобласці школьніца параніла з пнеўматычнай зброі 7 аднакласнікаў, вучняў 7-га класа. Шпіталізацыя для пацярпелых не спатрэбілася (у іх у асноўным сінякі). Па іншай інфармацыі, шпіталізаваны адзін хлопчык, які быў паранены ў скронь. Праваахоўнікі высвятляюць матывы ўчынку 13-гадовай дзяўчынкі. Вядома, што яна прынесла пнеўматычны пісталет свайго бацькі. У школе працуе следча-аператыўная група. На працы навучальнай установы гэта ніяк не адбілася. Як адзначае сайт ria.ru, школьніца, якая адкрыла стральбу, не была на ўліку ў аддзеле па справах непаўналетніх.

Сёлета гэта ўжо трэцяе гучнае здарэнне ў расійскіх школах. У Пярмі адбылася бойка, у якой пацярпелі 15 чалавек, а ў горадзе Улан-Удэ ў выніку нападу вучня 9-га класа пацярпелі 7 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі