У Расіі заявілі пра смерць 78 беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне

У Расіі заявілі пра смерць 78 беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне

У Расіі заявілі пра 78 беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ва Украіне. Мінабароны краіны-агрэсара апублікавала табліцу "замежных наймітаў", якія прыбылі, загінулі і з'ехалі з Украіны.

Як сцвярджае ведамства, большасць замежных добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны, прыехала з Польшчы — 1835 чалавек, затым ідуць Канада — 605 і ЗША — 544 чалавекі.

З Беларусі ва Украіну прыбыла 208 чалавек. 78 з іх "знішчаныя", 61 — "з'ехаў". Цяпер нібыта ва Украіне знаходзяцца 69 беларускіх добраахвотнікаў. Адкуль узяліся гэтыя лічбы, не паведамляецца.

На апошніх звестках, на дадзены момант ва Украіне загінула 10 беларусаў (гэта разам з трыма "каліноўцамі", смерць якіх афіцыйна не пацверджана). Раней офіс Святланы Ціханоўскай заяўляў, што на баку Украіны ваюе 1500 беларускіх добраахвотнікаў.

 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі