У Расіі затрымалі аўтакараван, які вёз вінаград і металалом з Беларусі

Бранскія мытнікі канфіскавалі амаль 14 тонаў вінаграду і металому, які незаконна везлі з Беларусі. Як паведамляе сайт briansk.ru, аўтакараван з чатырох грузавікоў затрымалі ў Суражскім раёне ў 200 метрах ад мяжы. Міліцэйскі спецназ высветліў, што дакументаў на груз у кіроўцаў не было. Супраць іх (дваіх беларусаў, расіяніна і азербайджанца) распачатыя справы аб адміністрацыйным правапарушэнні.