Вы тут

У Расіі заснавалі медаль з літарай Z

Удзельнік вайны ва Украіне атрымлівае ўзнагароду / vk.com/rosgvard_official

У Расіі заснавалі медаль з літарай Z. Расгвардыя збіраецца яго ўручаць найперш удзельнікам вайны ва Украіне ("спецыяльнай ваеннай аперацыі"). Загад падпісаў кіраўнік Расгвардыі генерал арміі Віктар Золатаў, ён ужо апублікаваны.

На адным баку медаля — эмблема Расгвардыі, на іншым — узброены вайсковец на фоне стужкі, складзенай у форме літары Z.

Сёлета літара Z стала сімвалам расійскай агрэсіі супраць Украіны. Спачатку яе (як і літару V) расіяне наносілі для маркіроўкі сваёй тэхнікі. Пасля яе стала актыўна выкарыстоўваць расійская прапаганда.

vk.com/rosgvard_official

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.